Папераджальная сістэма выхавання

Kсёндз Ян Боско з'яўляецца аўтарам унікальнай тэорыі папераджальнай сістэмы выхавання. Як святар, працуючы ў практычным душпастырстве, сустрэўся на шэрых вуліцах Турына з вялікай бядою і нястачай маладога пакалення. Гэты ўзрушаючы сэрца  факт дапамог яму ўсвядоміць, што  маладым людзям можна дапамагчы толькі тады, калі яны знойдуць сяброўскую і надзейную далонь, якая накіруе іх да дабра і абароніць ад зла. Удзел ксяндза Боско ў выхаванні рызыкоўнай моладзі было толькі лагічным вынікам яго пастырскага вопыту.

Ксёндз Боско адчуваў тое, што патрабуе моладзь. Бездапаможнасць, адчай, а таксама бядота турынскай апушчанай  моладзі ўсвядомілі яго, што толькі поўны ўдзел у справе ўсталявання адносінаў з імі і іх выхаваннеможа прывесці да папраўлення гэтай сітуацыі. Па нядзелях і ў святочныя дні збіраў хлопцаў разам гуляць і маліцца. Такім чынам, рассейваў іх смутак і вырываў іх з небяспекі, якая пагражала з боку тагачаснага горада. Ён шукаў шляхі і магчымасці, каб запоўніць прабелы ў іх адукацыі, а таксама спосабы барацьбы з іх складаныміжыццёвымі сітуацыямі. Як адказ на гэтыя патрэбы, узнікае ў сэрцы маладога святара педагогіка  шматбаковагавыхавання. Поле працы педагогікі ксяндза Боско распаўсюджвалася на выхаванне, сумеснае быццё падчас вольнага часу, набыванне адукацыі і прафесійнай кваліфікацыі. Мэтай гэтага выхавання былі толькі шчасліваябудучыня і лепшае жыццё маладых людзей.

У выхаваўчай сістэме ксяндза Боско не знойдзем ніякіх сістэматыча-тэарэтычных разважанняў па гэтым пытанні. На самой справе, ён хацеў прыгатаваць маладых людзей, да адказнасці і самастойнага рашэнняжыццёвых праблемаў. Залаты сінтэз гэтай сістэмы заключаецца ў выхаванні сумленнага грамадзяніна і добрагахрысціяніна. Педагагічнай «перлай» ксяндза Боско з'яўляецца плён узаемнай інтэграцыі трох асноўных аспектаў: рэлігіі, розума і любові, якая з’яўляецца сярод іх найважнейшай. Ксёндз Боско сцвярджаў, што ўвыхаванні моладзі немагчыма заняцца адной толькі сферай, якая ахоплівае толькі частку іх асабовасці. Такі падыход ніколі не прывядзе да добрых вынікаў. Трэба заняцца ўсім чалавекам і цалкам агарнуць яговыхаванне, з улікам усіх аспектаў.

Любое дзеянне ксяндза Боско заўсёды распачыналася старанным і дакладным распазнаннем сітуацыі. Але пры гэтым у яго было неверагоднае пачуццё рэальнасці. Дапамагаючы маладым, занядбалым хлопцам,намагаўся спачатку зразумець прычыну іх паводзін. Паводле яго слоў, прафілактычныя меры могуць быць магчымымі толькі тады, калі настаўнік ведае перавагі і недахопы кожнага з выхаванцаў, даручаных яму.Вялікую ўвагу звяртаў на значэнне выхавання ў цэлым, якое было звязанае з глыбокай павагай індывідуальных асаблівасцяў асобы.

Паводле думкі  вялікага педагога з  Турына, рэлігія вельмі цесна звязана з выхаваннем. Гэтыя суадносіны можна лёгка ўбачыць у яго рэлігійна-педагагічных метадах, якія выкарыстоўваў у выхаванні моладзі. Асноўнайкропкай адліку ў рэлігійным выхаванні ксяндза Боско было выхаванне праз удзел у Сакрамэнтах, якое базіравалася на страху Божым. Гэтае вымярэнне складаецца з трох асноўных аспектаў: шчырай споведзі, свядомага прыняцця Хрыстовага Цела і чынным удзелу ў Эўхарыстычнай Ахвяры. Ксёндз Боско, аднак, ніколі не прымушаў удзельнічаць у набожных практыках, але тлумачыў і сардэчна заахвочваў да ўдзелу ў іх.

Ён заўсёды быў звязаны з тым, што традыцыйнае, праверанае часам і заснаванае выключна на каштоўнасцях Евангелля. Хоць выхоўваўся як ксёндз  у кансерватызме, але з упэўненасццю можам сказаць, што быў ёнпоўным рэалістам свайго часу. З ахвотай прымаў і развіваў тое, што сучаснае, але ніколі не быў лібералам. У сваіх поглядах прадстаўляў сабой чалавека, які безумоўна падтрымліваў каталіцкую традыцыю і выхаванне ў святле паслухмянасці дактрынам і вучэнню Святога Рымскага Касцёла. Ксёндз Боско хацеў выхоўваць новых людзей, пагружаных у хрысціянскую традыцыю, але адкрытых на новае і сучаснае ў свеце. Усё новае ў культуры прапускаў праз "фільтр" веры.

Кожны чалавек з пункту гледжання яго думкі павінен мець на першым месцы  справу выратавання ўласнай душы. Да збаўлення вядзе папярэдняе пазнанне Бога, прынцыпаў служэння Яму і шчырая любоў да Творцы, якая выплывае не з рэлігійных правілаў, але з сэрца. Адукаваны ў веры чалавек сумленна служыць Богу і людзям, рэалізуючы асабістае пакліканне і жыццё. Толькі такі чалавек можа быць цалкам сумленным грамадзянінам сваёй краіны, бацькам, які любіць сваю сям'ю і шчаслівым жыхаром неба ў будучыні. Сваю педагогіку ў цэлым накіраваў на дасягненне хрысціянскага вобразу чалавека, які сваёй чалавечай істотай будзе пагружаны ў Бога. Каб дасягнуць канчатковую мэту, а менавіта вечнае збаўленне, чалавек, паводле кс. Боско, павінен  ужо цяпер супрацоўнічаць са справай адкуплення. Такім чынам, усе намаганні кс. Боско былі накіраваны на выратаванне душаў, якое можна дасягнуць праз літургічна-сакрамэнтальнае жыццё і дзейнасць на аснове маральных нормаў.

Святло рэлігіі не можа прыносіць плёну без розуму і свядомага прыняцця праўдаў веры. Кс. Боско казаў: "Рэлігія і розум - гэта два краевугольныя каменя маёй выхаваўчай сістэмы. Выхаваўца павінен быць перакананы ў тым, што ўсе гэтыя хлопцы сваім прыродным розумам адчуваюць дабро, якое дораць ім асабіста, і ў той жа час маюць вельмі далікатныя сэрцы. Калі дзякуючы Божай дапамозе ён будзе ў стане напоўніць іх сэрцы галоўнымі праўдамі веры, якія сапраўды з’яўляюцца нязмернай любоў’ю, удзеленай самім Богам чалавеку, і калі сэрца дзіцяці варухнецца падзякай за дабрадзействы так шчодра дадзеныя нам; калі, нарэшце, зразумее, што гэта падзяка павінна выяўляцца ў выкананні Божай волі і Яго запаведзяў у нашых узаемных абавязках, то можна быць упэўненым, што вялікая частка працы ўжо завершана. Рэлігія ў гэтай сістэме дзейнічае як "муштук", на які, націскаючы вуснамі, можна атрымаць усё, што захочаш. Сапраўдная і шчырая рэлігійнасць, накіроўваючая чыны юнака і розум, які ўмела ўжывае гэтыя правілы, да усёй чалавечай дзейнасці - вось у скарачэнні мая сістэма ».

Аднак ключом Прэвентыўнай сістэмы ксяндза Боско была любоў, якую ён так шчодра даваў сваім хлопцам. Братам у харызме часта напамінаў,  каб рабілі ўсё магчымае для таго, каб моладзь іх любіла. Звяртаючыся да выхаванцаў казаў: "Я хачу, каб вы лічылі мяне не столькі сваім начальнікам, сколькі сваім сябрам. Таму не трымайце ваш страх перада мной, але выказывайце да мяне давер, аб якім вас прашу  і чакаю, як адсапраўдных сяброў. Кажу вам шчыра: ненавіджу любыя пакаранні, не хацеў бы пагражаць вам імі, бо яны незмяшчаюцца ў маёй сістэме. " Любоў у ксяндза Боско была каралевай усіх цнотаў. Гэтая высакародная цнотараскрываецца ў яго сістэме выхавання праз шчырае будаванне адносінаў паміж выхавацелям і выхаванцамі, сямейную атмасферу салезіянскіх дамоў, чулую анімацыю і бацькоўскую прысутнасць сярод маладых людзей, а таксама праз узаемны давер, такт і апанаванасць. Удзеленая праз выхавацеля, а адчутая праз моладзь любоўз'яўляецца асновай усіх сапраўдных бацькоўскіх адносін. Яна стварае жывую сувязь і спрыяльныя ўмовы для прыняцця прапанаванай сістэмы каштоўнасцей.

Таямніца паспяховай працы ксяндза Боско ў яго непахісным аптымізме, моцнай веры ў дабро і шчырай радасці, якая, нібы промні, сыходзіла ад яго. Рэкамендаваў сваім хлопцам набожнасць, засяроджанасць у навуцы, працавітасць, але таксама і радасць. Радасць, паводле турынскага настаўніка, з'яўляецца важнай часткай жыцця кожнага маладога чалавека. Ён заўважыў, што спакой духа і свабода рухаў , а таксама гульні і забавы найлепшым чынам адпавядаюць ладу жыцця маладых людзей. У глыбіні душы ён быў перакананы, што моладзь па сваёй прыродзе з’яўляецца радаснай, таму дазваляў рабіць ім усё, пры ўмове, што яны не будуць грашыць. Страх Божы, праца і вучоба абвітыя святой радасццю - вось правіла салезіянскага выхавання.

Ксёндз Боско любіў моладзь. Для яе жыў, набываў веды і навыкі. Для яе рабіў сваю выхаваўчую працу, у якой вучыў выхоўваючы і выхоўваў вучачы. Яго інавацыйная педагагічная думка цалкам злучылася з яго стылям жыцця. Салідарнасць з беднымі, шчырая любоў і вера ў выхаваўчы поспех дапамаглі яму здабыць сэрцы выхаванцаў, якія з чуласццю акружаў апекай і, клапоцячыся аб іх матэрыяльных і чалавечых патрэбах, упэўнена вёў  да неба. Любоў і клопат ксяндза Боско аб маладым пакаленні выразна можна прачытаць у першым сказе ліста, які ён напісаў сваім любімым выхаванцам 10 мая 1884 у Рыме: "Ці ёсць я блізка , ці далёка, заўсёды думаю пра вас. Маё адзінае жаданне -  бачыць вас шчаслівымі цяпер і ў вечнасці ».

 

  • Список пока пустой