Дынаміка паклікання

У чалавечым аспекце і ў святле веры пакліканне складаецца з фундаментальных элементаў, якія акрэсліваюць яго як звычайны ўдзел у каштоўнасці выбару, але выбару асаблівага.

Сапраўды, акрамя таго, што з аднаго боку знаходзіцца ініцыятыва Бога, мы таксама павінны задумвацца: якое ў мяне пакліканне – у мужчыне альбо жанчыне, да якіх дакрануўся Бог і паклікаў выразіць сваю індывідуальную прыналежнасць і згоду.

  •  Пакліканне як адказ на імпульс, унутраны голас

Асоба адчувае дотык Бога як штосьці большае, чым унутраны імпульс. Адчувае Яго таямнічае запрашэнне да кіравання ўласным жыццём паводле намераў Бога.

У псіхалагічным жыцці чалавека такое запрашэнне прыходзіць больш ці менш свядома і ўспрымаецца як пачуццё, эмоцыі. Гэтая “прывілеяваная эмоцыя” накіроўвае асобу да прыняцця абавязку даравання сябе паводле ўласнага багацця, спосабаў і стылю асаблівых эгзістэнцыйных выбараў.

Такі імпульс – голас – з’яўляецца глыбокай матывацыяй, дынамічнай і творчай базай, здольнай да развіцця і сталасці. Яна накіроўвае ўсе намаганні чалавека ў кірунку праекту жыцця, накіраванага на Бога.

Шмат асобаў, асабліва веруючых, а перш за ўсё хрысціянаў, прымаюць гэты імпульс і ўнутраны голас у святле веры: прысвячаюць сябе Богу, які аб’явіўся, узрушыў іх сэрцы, розум і волю.

Таму першай гатоўнасцю пакліканага з’яўляецца слуханне: “Кажы, Пане! Слуга Твой слухае”. Адсюль пакліканы бярэ хуткі адказ: “Няхай споўніцца Тваё слова”.

  • Пакліканне як праект творчага жыцця

Пакліканне з’яўляецца ўнутры дынамікі праекту жыцця, які павінен папярэдзіць, накіраваць і падтрымаць усё развіццё асобы у згодзе з яе намерамі, а ў выпадку веруючых таксама і з Божай воляй. Дынамізм праекту накіроўвае чалавека ў будучыню і кліча да канфрантацыі з рэчаіснасцю, да пошуку дынамічнай і творчай адаптацыі ў жыцці, што вядзе да асабістай рэалізацыі.

Праект дазваляе больш усведамляць уласнае ўздзеянне на стварэнне паклікання.

Гэта ўсё задзейнічае асабістую аўтаномію і вольнасць, паказваючы мяжу памкнення, дае моц для рэалізацыі абавязку, які адчуваецца як наказ. Пакліканне як праект існуе на несвядомым узроўні ўжо з першых гадоў жыцця, але праяўлецца яно паступова ў перыяд юнацтва разам з будовай асабістай ідэнтычнасці і аўатаноміяй асобы. Матывацыя, якая трымаецца на несвядомасці, не дасягне сталасці без пераходу да ўзроўню свядомасці, які адзначаецца духам крытычнасці і здольнасцю прыняць цвёрдае рашэнне. Таму праект, скіраваны на будучыню, і расцягваецца на ўсё чалавечае існаванне.

У веруючых пакліканне як праект узбуджае цноту надзеі, дае здольнасць прысвяціць сябе Богу, нараджае моцны арыенцір у жыцці, а таксама здольнасць прыняць чыннае рашэнне ў кірунку паступовай і плённай рэалізацыі будучыні.

  • Пакліканне як эмацыйна-функцыянальная дынаміка, іначай кажучы, любоў і служэнне

Пакліканне знаходзіцца ў шчыльнай лучнасці з вымярэннем асобы ў сферы эмоцый і пачуццяў. Звязана гэта з паставай любові і служэнне перш за ўсё Богу, якога адчуваем як жывую Асобу, якая існуе з любові да чалавецтва і мае дасканалую здольнасць да любові і служэння.

Дзякуючы гэтаму пакліканне становіцца “шляхам, які вядзе да любові”. Настолькі, наколькі гэта дазваляе сённяшняму чалавеку ў яго канкрэтным жыцці асягнуць каранацыю ўласнага існавання, якое з’яўляецца падмуркам запрашэння да жыцця. Пакліканне супрацьстаіць эгацэнтрызму, яно адчынена на радасны дар сябе ў форме гатоўнасці і служэння. Такім чынам яно становіцца поўным прысвячэннем і вядзе да бескарыснасці.

Без дару сябе немагчыма спаўненне асобы. Калі яна замыкаецца ў сабе, то памірае ў роспачы.

Таму ксёндз Боско, выхоўваючы маладых, жадаў, каб яны навучыліся не толькі рамяству, але і годна выконвалі прафесійныя абавязкі, рэалізоўвалі сябе асабіста, у сям’і і ў грамадстве. Ён павысіў узровень прапановаў, паказаў шырэйшыя гарызонты, каб – адказваючы на Божую волю, просьбу Яго ласкі – кожны з іх мог нават аддаць уласнае жыццё за іншых як дар любові і міласэрнасці.

Выхаваўчая сістэма ксяндза Боско трымаецца на розуме і аб’ектыўнай кампетэнцыі, якая не памяншае вертыкальнага напрамку адносінаў з Богам. Бо дзякуючы Яму чалавечыя чыны маюць значэнне, надаюць чалавечай асобе годнасць і ставяць яе ў сапраўдных, узбагачаных і радасных адносінах з Найвышэйшым.

Паводле: Severino De Pieri, Orientamento e accompagnamento vocazionale, Editrice Elle Di Ci, Torino